Чымічуры (англ. Chimichurri) — традыцыйны соўс аргентынскай і уругвайскай кухні, з'яўляецца найбольш распаўсюджанай прыправай да мяса, асабліва да аргенцінскай ялавічыны, прыгатаванай на грылі (асада). Чымічуры шырока распаўсюджаны ў краінах Лацінскай Амерыкі і атрымаў міжнароднае кулінарнае прызнанне дзякуючы насычанаму смакаваму профілі і ўніверсальнасці прымянення. Уяўляе сабой сумесь на аснове алею, віннага ці яблычнага воцату, часныку, свежай пятрушкі і перцу чылі (у класічным аргенцінскім варыянце адсутнічае). Могуць дадавацца і іншыя кампаненты: арэгана, чабор, лаўровы ліст, агародніны перац, гарчычны парашок і зялёная цыбуля. Цвёрдыя інгрэдыенты здрабняюцца ў ступцы, пасля чаго выліваюцца ў эмульсію алею і воцату, змешваюцца і пакідаюцца для настойвання на некалькі дзён.

Існуюць дзве асноўныя разнавіднасці чымічуры:

Зялёны чымічуры (chimichurri verde) - з дамінаваннем пятрушкі, часта з дадаткам базіліка або зяленай каляндры Чырвоны чымічуры (chimichurri rojo) - змяшчае пасту з памідораў або салодкага перцу

Паходжанне Паходжанне чымічуры застаецца дыскусійнай тэмай. Магчыма, соўс выкарыстоўваўся яшчэ да з'яўлення ў Паўдневай Амарыцы гішпанцаў. Падобныя соўсы існуюць па ўсім рэгіёне Анд: венесуэльскі моха, перуанская сальса, балівійскі льяхуа, чылійскі пебры і інш. Усе гэтыя соусы ўтрымліваюць агульныя асноўныя інгрэдыенты (як менш перац чылі і цыбулю). Астатнія ж інгрэдыенты, напрыклад часнык і алей, былі завезены ў Амерыку гішпанцамі. Таму верагодней за ўсе чымічуры, як і астатнія падобныя соўсы, з'яўляецца вынікам змешвання гішпанскай і мясцовай культур.

Зноскі

Катэгорыя:Соусы Катэгорыя:Аргенцінская кухня