Эльке Зомер (; нар. , ) — амерыканская актрыса нямецкага паходжання. Лаўрэат прэміі «Залаты глобус» за найлепшы дэбют.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і пастара. Прозвішча пры нараджэнні — Шлец.

У 1958 годзе выйграла конкурс Міс Віярэджа. Яе перамога атрымалася практычна выпадковай, бо Эльке з маці знаходзіліся там на адпачынку. З 1958 года актрыса (пад псеўданімам Зомер).

У 1962 годзе адыграла сваю першую ролю ў Галівудзе. У 1964 годзе перабралася ў ЗША на сталае месца жыхарства. З 1966 года пад псеўданімам Э. Шварц спрабуе сябе як мастак. Пражывае ў Лос-Анджэлесе.

Фільмаграфія (1960) «Шыкоўныя жанчыны» — Грэта

Зноскі

Катэгорыя:Актрысы ЗША