Лінія Юрдынгена () — ізаглоса ik-/ich- ці ek-/ech-. Напрыклад, на поўнач ад гэтай лініі гавораць: „ek gonn noar hüss“ (я іду дадому), тады як на поўдзень ад яе стандартнаму нямецкаму ich адпавядае дыялектнае ech, esch ці isch, і фраза будзе гучаць так: „esch jon noo huus“ ().
Лінія Юрдынгена пачынаецца ля бельгійскага Лёвена, праходзіць праз нідэрландскія гарады Рурмонд, Венло і Фірзен, перасякае Рэйн паміж Юрдынгенам-Крэфельдам і Дуйсбургам-Мюндэльхаймам, праходзіць на поўнач ад Мінтарда ўздоўж Рура, затым праз Бергішэс-Ланд, сустракаючыся ля Вуперталя з лініяй Бенрата. Лінія па сутнасці супадае з мяжой Зігерланда і Заўэрланда, прычым яна праходзіць праз тэрыторыю абшчыны Вендэн (паўднёвая частка адносіцца да паўднёванямецкай дыялектнай зоны), пасля чаго гэтая лінія зноў аддзяляецца ад лініі Бенрата (там гавораць: „ech make“). Усходней на тэрыторыі Брандэнбурга яна зноў аддзяляецца ад лініі Бенрата і праходзіць на поўдзень ад Берліна (там кажуць: „i(c)k mache“).
Гл. таксама
Лінія Бенрата Лінія Санкт-Гоара Лінія Шпаера
Спасылкі Benrather und Uerdinger Linie
Катэгорыя:Фанетычныя законы