Аляксандр Усеваладавіч (пачатак XIV ст. — пасля 1367) — князь пскоўскі (зг. 1341). Імаверны продак маскоўскага баярскага роду .

Біяграфія Князь Аляксандр Усеваладавіч згаданы летапісамі толькі двойчы. У 1341 годзе як пскоўскі князь, незадаволены заключэннем саюза паміж пскавічамі і Вялікім Княствам Літоўскім, ён пакінуў княжанне і ад’ехаў да НоўгарадаПСРЛ. — Т. X. — С. 213.. Згаданы ў Ноўгарадзе пад 1367 годамПСРЛ. — Т. V. Вып. 2. — С. 28. Л. 176, об. под 6876 годом; С. 103—104. Л. 36, под 6876 годом..

Пра службу Аляксандра Усеваладавіча вялікім князям маскоўскім няма звестак.

Паходжанне Летапісы нічога не кажуць пра паходжанне пскоўскага князя Аляксандра Усеваладавіча. Даследчыкі ў асноўным згодны, што князь Аляксандр імаверна паходзіць з роду смаленскіх князёў Расціславічаў, але іх версіі разыходзяцца наконт больш пэўнага сваяцтва.

Першым вызначыць пэўнае сваяцтва спрабаваў даследчык маскоўскай арыстакратыі Сцяпан Весялоўскі ў межах даследавання генеалогіі . Весялоўскі называў Аляксандра Усеваладавіча «Аляксандрам Глебавічам», сынам бранскага князя Глеба Святаславіча, адначасова атаясняў яго з Аляксандрам Усевалажым, родапачынальнікам Усевалажых. Версію Весялоўскага прыняў і іншы даследчык роду — Аляксандр Зімін.

На думку Весялоўскага, Аляксандр Усеваладавіч пакінуў свае радавыя ўладанні ў 1360-я гады «як многія іншыя смаленскія князі» з прычыны экспансіі Вялікага Княства Літоўскага. Аднак, паводле саміх летапісаў ён быў пскоўскім князем значна раней, да 1341 года. Тым часам, наўгародскае і пскоўскае служэбныя княжанні былі фактычна спадчыннымі для смаленскіх Расціславічаў у дадатак да ўдзелаў, якія яны мелі ў Смаленскай зямлі.

Пазней, Андрэй Кузьмін адзначыў, што пскоўкі князь Аляксандр Усеваладавіч ні адной крыніцай не названы «Глебавічам» і прапанаваў іншую гіпотэзу паходжання Усевалажых, даследчык таксама атаясняе князя Аляксандра з Аляксандрам Усевалажым, але лічыць яго ўнукам смаленскага князя Глеба Расціславіча. Як заўважае Кузьмін, у сінодзіку Успенскага сабора Маскоўскага Крамля згаданы шэраг бранскіх князёў канца XIII — пачатку XIV ст., сярод іх названы князь Усевалад Глебавіч, які, на думку даследчыка, мог быць сынам смаленскага князя Глеба Расціславіча і бацькам пскоўскага князя Аляксандра Усеваладавіча.

Гіпотэзу Кузьміна крытыкаваў Дзмітрый Аляксандраў, які аддаваў перавагу версіі Весялоўскага. У адказ Кузьмін адзначаў, што высновы Аляксандрава не пацверджаны ніякімі крыніцамі. Шэраг гісторыкаў добра прынялі гіпотэзу Кузьміна.

Таксама Кузьмін адзначае, што ў сінодзіку Успенскага сабора Маскоўскага Крамля сярод баяр 2-й паловы XIV ст. згадана імя Аляксандра Усеваладавіча, але без княжацкага тытулу, таксама няма звестак пра баярства Аляксандра Усевалажа, таму не выключана, што гэта ўсё ж розныя асобы.

Дзеці Маскоўскія радаслоўцы называюць у Аляксандра Усевалажа трох сыноў:

Дзмітрый (пам. да 1406) — маскоўскі баярын, першы ваявода перадавога палка у паходзе на Кулікова поле, намеснік у Ніжнім Ноўгарадзе (1392—1393), бацька вядомага баярына вялікіх князёў Васіля Дзмітрыевіча і Васіля Цёмнага, «намесніка вялікага маскоўскага» Івана Усевалажа. Іван (пам. пасля 1392) — родапачынальнік Забалоцкіх Уладзімір (паводле Кузьміна, пазнейшая ўстаўка ў генеалогію Усевалажых) — другі ваявода перадавога палка ў Кулікоўскай бітве.

Крыніца

Літаратура

Родословная книга Князей и Дворян российских и выезжих (Бархатная книга). — М.: Университетская Типография у Н. Новикова, 1787.

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя Катэгорыя:Князі пскоўскія