Шчыльнасць — мнагазначны тэрмін, які можа значыць:

Фізіка

Шчыльнасць масы Шчыльнасць — маса цела на адзінку аб’ёму. Планкаўская шчыльнасць — адзінка шчыльнасці ў планкаўскай сістэме адзінак, фундаментальная фізічная пастаянная. Удзельная шчыльнасць — шчыльнасць адносна іншага, эталоннага рэчыва. Шчыльнасць у градусах API — адзінка вымярэння адноснай шчыльнасці нафты.

Іншыя віды шчыльнасці Шчыльнасць зарада — колькасць зарада на адзінку даўжыні, плошчы або аб’ёму. Шчыльнасць патоку — колькасць велічыні, што праходзіць праз адзінку плошчы за адзінку часу. Шчыльнасць току — велічыня, якая характарызуе праходжанне электрычнага току праз адзінку плошчы папярочнага сячэння правадніка.

Матэматыка Шчыльнасць імавернасці — функцыя для апісання абсалютна непарыўнага размеркавання імавернасцей.

Геаграфія Шчыльнасць насельніцтва — лік жыхароў на адзінку плошчы.