+Кардыналы-выбаршчыкі паводле рэгіёнаўРэгіёнКолькасць1735201723417Агулам133 Канклаў 2025 года () — выбары 267-га Папы Рымскага 7-8 мая 2025 года.
Папа Рымскі Францыск памёр 21 красавіка 2025 года на трынаццатым годзе свайго пантыфікату. У той жа дзень кардынал , камерленга Рымска-каталіцкай царквы, з , рэзідэнцыі Папы Рымскага, зачытаў паведамленне, якое таксама трансліравалася ў эфіры «Vatican Media». Фарэл абвясціў, што папа Францыск памёр ва ўзросце 88 гадоў у 07:35 (CEST) у Ватыкане.
Канклаў распачаўся 7 мая 2025 года і праходзіў у Сіксцінскай капэле. Са 135 кардыналаў-выбаршчыкаў, якія мелі права голасу, на канклаве прысутнічалі 133. Для таго, каб стаць папам, кандыдат мусіў атрымаць падтрымку дзвюх трацін выбаршчыкаў — гэта значыць, 89 галасоў.
На чацвёртым галасаванні канклаў абраў папам кардынала Роберта Францыска Прэво, прэфекта біскупскага ўпраўлення і прэзідэнта Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы. Прыняўшы сваё абранне, ён узяў імя Леў XIV.
Кардыналы-выбаршчыкі
Кардыналы, якія дасягнулі ўзросту 80 гадоў да таго, як папскі пасад стаў вакантным, да ўдзелу ў канклаве не дапускаюцца. Станам на 21 красавіка 2025 года ўсяго налічвалася 252 кардыналы, з якіх 135 былі маладзейшыя за 80 гадоў; 108 з іх (80 %) былі прызначаны кардыналамі папам Францыскам.
З моманту абвяшчэння ў 1975 годзе дакументаў «» і «Universi Dominici gregis» намінальная максімальная колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў складала 120 чалавек. Канклаў 2025 года стаў першым канклавам пасля публікацыі гэтых дакументаў, дзе колькасць удзельнікаў была большая за вызначаную. Тым не менш, любы кардынал ва ўзросце да 80 гадоў, які не адмовіўся ад права голасу (або не быў пазбаўлены яго), у адпаведнасці з кананічным правам мае права галасаваць у канклаве. Многія юрысты-кананісты лічаць, што папа зрабіў выключэнне з правілаў, калі прызначыў больш за 120 выбаршчыкаў, і што ўсе дзеючыя кардыналы ва ўзросце да 80 гадоў маюць права ўдзельнічаць у канклаве. 30 красавіка 2025 года гэтае меркаванне было пацверджана генеральнай кангрэгацыяй кардыналаў, якая заявіла, што ўсе кардыналы-выбаршчыкі, якія будуць прысутнічаць на канклаве, могуць галасаваць. Кардыналы, якія не мелі права голасу, маглі прысутнічаць на генеральных кангрэгацыях і дыскусіях, якія папярэднічаюць канклаву.
Нягледзячы на тое, што кардыналы канклава могуць абраць папам любога ахрышчанага мужчыну-каталіка, апошні раз некардынал быў абраны на папскім .
Крыніцы
Спасылкі Канклаў 2025 года на сайце «Catholic-Hierarchy.org»
Катэгорыя:Канклавы Катэгорыя:Выбары 2025 года Катэгорыя:2025 год у Еўропе Катэгорыя:Май 2025 года Катэгорыя:Падзеі ў Рыме