Аб'ект Д № 1 - першы спадарожнік серыі "Аб'ект Д». Павінен быў запускацца з дапамогай мадэрнізаванага ракета-носьбіта 8А91 ("Спутнік-3"). Запуск 27 красавіка 1958 года скончыўся выбухам ракеты-носьбіта з-за ваганняў у магістралі акісляльніка, на 89-й секундзе палёту. Расследаванне аварыі дазволіла ўдасканаліць ракету і павялічыць яе надзейнасць.
Ракета ўпала ў 100 кіламетрах ад старту. Спадарожнік пры гэтым адарваўся і ўпаў асобна. Пашкоджаны спадарожнік адвезлі ў мантажна-выпрабавальны комплекс. Пры спробе яго ўскрыць загарэлася праводка. Праз 3 тыдні быў запушчаны спадарожнік - дублёр.
Катэгорыя: касмічныя апараты паводле алфавіта