«Ме́дны ко́ннік» — паэма (вершаваная аповесць) Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Апісанне Была напісана ў Болдзіне ўвосень 1833 года. Паэма не была дапушчана Мікалаем I да друку. Яе пачатак Пушкін надрукаваў у «Библиотеке для чтения» (1834, кн. VII) пад назвай «Петербург. Отрывок из поэмы» (ад пачатку да радка «Тревожить вечный сон Петра!», з пропускам закрэсленых Мікалаем I чатырох радкоў, пачынаючы з радка «И перед младшею столицей»).

Упершыню надрукавана пасля смерці Пушкіна ў «Современнике» (т. 5, 1837 год), з цэнзурнымі зменамі, унесенымі ў тэкст В. Жукоўскім. Без цэнзурных правак, якія скажаюць аўтарскую ідэю, паэма была ўпершыню надрукавана толькі ў 1904 годзе.

Вядома, што паэма падверглася рукапіснай праўцы Мікалаем I. Рукапіс захоўваецца ў Пушкінскім доме ў Санкт-Пецярбургу.

Паэма з'яўляецца адказам на «Дзяды» А. Міцкевіча і палемікай з іміМицкевич А. Олешкевич. Памятник Петра Великого // Пушкин А. С. Медный всадник / Изд. подгот. Н. В. Измайлов. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1978. — С. 137—144. — (Лит. памятники)..

Крыніцы

Спасылкі Беларускі пераклад Янкі Купалы

Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Паэмы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1833 года