Мікалай Мікалаевіч Анічкаў (; ) — савецкі патамарфолаг. Акадэмік АН СССР (1939), АМН СССР (1944).
Біяграфія Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу (1909). У 1920—46 гадах прафесар гэтай акадэміі, адначасова з 1920 года ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны АМН СССР. У 1946—53 прэзідэнт АМН СССР.
Навуковыя працы па эксперыментальнай паталогіі і патафізіялогіі, якія стварылі аснову сучасных уяўленняў пра атэрасклероз, аўтаінфекцыю, рэтыкула-эндатэліяльную сістэму.
Ганаровы член АН Румыніі (1948), член АН ГДР (1962).
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР, 1942. Прэмія імя І. І. Мечнікава АН СССР, 1952.
Крыніцы
Літаратура