Шлюз Кужынец — пятнаццаты шлюз на Аўгустоўскім канале (калі лічыць з боку Бебжы). Польска-беларуская мяжа праходзіць уздоўж восі шлюза, а затым уздоўж восі канала на працягу 3,5 км.

Шлюз знаходзіцца каля вёскі Рудаўка. Будаўніцтва шлюза пачалось у 1828 годзе паручыкам інжынерных войск Канстанты Ёдка, а скончана ў 1829 годзе падпаручыкам інжынерных войск Ф. Вельгорскім. Назва паходзіць ад былой вёскі Кужынец, размешчанай на другім баку канала. Шлюз не працаваў з 1939 года і быў істотна пашкоджаны. У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Польшча і Урадам Рэспублікі Беларусь, заключаным у Аўгустове 8 сакавіка 2005 года аб рэканструкцыі памежнага ўчастка канала, яго рэстаўрацыя праводзілася з восені 2006 года па чэрвень 2007.

Тэхнічныя даныя Месцазнаходжанне: 81,75 км канала Розніца ўзроўняў: 2,98 м Даўжыня: 44,6 м Шырыня: 6 м Брамы: драўляныя Гады пабудовы: 1828—1829 Кіраўнік будаўніцтва: Канстанцы Ёдка, Ф. Вельгорскі

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Аўгустоўскі канал