Канстанці́н Я́каўлевіч Раха́наў (нар. , Беларусь) — беларускі інжынер і навуковец у галіне інфармацыйнай бяспекі і лічбавай апрацоўкі сігналаў. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Біяграфія Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2013 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў БДУІР па спецыяльнасці «Методы і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека»Профіль на сайце кафедры ПДУ.
З 2007 года — выкладчык ПДУ. Дацэнт кафедры вылічальных сістэм і сетак. Член дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па ІТ-спецыяльнасцях. Вядзе курсы па праграмаванні і абароне інфармацыіНавучальны дапаможнік Раханава.
З 2020-х гадоў — тэхнічны дырэктар HB.BYПрофіль на HB.BYСтаронка рэзідэнта ПВТ. Аўтар мабільнай праграмы MB-Card для MasterBank Messenger і сэрвіса аплаты ExpressPayСайт ExpressPay. Член Тэхналагічнага савета ЕРІП.
Навуковая дзейнасць У сааўтарстве з Уладзімірам Жалязняком распрацаваў методыку ацэнкі абароненасці каналаў уцечкі маўленчай інфармацыі на падставе разборлівасці гаворкіНавуковая школа. Аўтар больш як 60 навуковых публікацый і 6 патэнтаў.
Публікацыі «Ацэнка разборлівасці маўлення карэляцыяй сігналу» (2015)Вестнік ПДУ; «Параметры ЛЧМ сігналу для ацэнкі разборлівасці маўлення» (2014)Вестнік ПДУ; «Апрацоўка ЛЧМ сігналу пераўтварэннем Вігнера» (2019)Вестнік ПДУ.
Патэнты Спосаб вызначэння максімальнай разборлівасці маўлення (патэнт РБ № 15204); Прылада для вызначэння разборлівасці маўлення (патэнт РБ № 15314).
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце ПДУ HB.BY Google Scholar
Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Інжынеры-праграмісты