«Каўка́зскі пало́ннік» — першая з цыкла паўднёвых байранічных паэм Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Пачата ў Гурзуфе (Крым), скончана 20 лютага 1821 года ў Каменцы (маёнтак В. Л. Давыдава).
Паўднёвая ссылка Пушкіна доўжылася 4 гады, для Пушкіна — гэта першая літаратурная ссылка, ён наведвае Крым, Тамань, Каўказ, у 1823—1824 гадах жыве ў Адэсе. Тут піша поручы з «Каўказскім палоннікам» паэмы «Руслан і Людміла», «Цыганы», «Бахчысарайскі фантан», 2 вершы — «Да мора» і «Вязень», з восені 1824 года — першыя 4 главы «Яўгена Анегіна». Неўзабаве пасля вяртання з ссылкі і прадоўжыцца гэтая паэма — уключаючы Міхайлаўскую (1824—1826 гады) і Болдзінскую восень (верасень — лістапад 1830 года).
Пра грандыёзны поспех паэмы сведчыць той факт, што яшчэ ў час знаходжання паэта ў паўднёвай ссылцы Ш.-Л. Дзідло паставіў на яе сюжэт у Пецярбургу балет, дзе ў галоўнай партыі была занята знакамітая А. Істоміна. Сярод шматлікіх перайманняў адметная аднайменная паэма 14-гадовага Лермантава, якая запазычвае ў першакрыніцы цэлыя фрагменты тэкста.
Як і наступная паэма Пушкіна, «Бахчысарайскі фантан», «Каўказскі палоннік» заставаўся пры жыцці паэта найпапулярнейшым яго творамМирский, Д. С. Пушкин // Мирский Д. С. История русской литературы с древнейших времён до 1925 года / Пер. с англ. Р. Зерновой. — : Overseas Publications Interchange Ltd, 1992. — С. 135—159.. У. У. Набокаў характарызуе абедзве ўсходнія паэмы Пушкіна як «імклівую плынь не разбітага на строфы чатырохстопнага ямба»Набоков, В. Комментарий к роману А. С. Пушкина «Евгений Онегин». — , 1998. — С. 213.. У далейшым Пушкін іранічна аддаляўся як ад атаясамлівання сябе з героем «Палонніка», так і ад рамантычных «апантанасцей» стыля паэмы:
Я... хацеў выявіць гэтую абыякавасць да жыцця і да яе асалод, гэтую заўчасную старасць душы, якія зрабіліся адметнымі рысамі маладосці ХІХ стагоддзя... Наогул я сваёй паэмай вельмі незадаволены і лічу яе нашмат ніжэйшай за "Руслана", — хаця вершы ў ёй сталейшыя.
Завяршае паэму вершаваны эпілог, які апявае рускае заваяванне Каўказа і асабліва адвагу камандуючага Ярмолава. Гэтае пасляслоўе выклікала гнеўную адповедзь з боку блізкіх да паэта людзей ліберальных поглядаў, у прыватнасці, П. А. ВяземскагаЯкубович, Д. «Кавказский пленник» // Путеводитель по Пушкину. — ; : Гос. изд-во худож. лит., 1931. — С. 163—164.:
Што за героі Катлярэўскі, Ярмолаў? Што тут добрага, што ён, як чорная зараза, "губіў, нішчыў плямёны"? Ад такой славы кроў стыне ў жылах і валасы дубка становяцца. Калі б мы адукоўвалі плямёны, то было б што апець. Паэзія — не хаўрусніца катаў... гімны паэта ніколі не павінны быць услаўленнем разаніны.
Беларускія пераклады Пераклад паэмы на беларускую мову зроблены Міколам Хведаровічам (1936).
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Паэмы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1821 года