Клічаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Клічаўсккага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Клічаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Клічаў у будынку на вул. Ленінскай, 56.
Структура Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел землеўпарадкавання; Сектар культуры; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел па адукацыі; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел эканомікі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Фінансавы аддзел.
Старшыні З лютага 2019 года — Віктар Мікалаевіч Рабкавец.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Клічава Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Клічаўскі раён