Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Шклоўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Шклова ў будынку на вул. Ленінская, 76.
Структура Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел эканомікі; Юрыдычны сектар; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Сектар культуры; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел землеўпарадкавання; Фінансавы аддзел; Аддзел па адукацыі; Сектар спорту і турызму; Аддзел унутраных спраў.
Старшыні 27 студзеня 2017 — 26 сакавіка 2019 — Васіль Уладзіміравіч Віцюноў; 26 сакавіка 2019 — 2 красавіка 2019 — в. а. Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў 2 красавіка 2019 — 2 жніўня 2024 — Аляксандр Іванавіч Ціток З 2 жніўня 2024 года — Сяргей Іванавіч Барташ.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Шклова Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Шклоўскі раён