«Вадзі́м» — няскончаная паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Захавалася толькі першая песняПолное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л. : Наука, 1977—1979. — Том 4. Поэмы. Сказки. С. 415..

Гісторыя стварэння У аснову твора пакладзена легендарнае паданне пра наўгародца Вадзіма, які ўзняў паўстанне супраць РурыкаПолное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л. : Наука, 1977—1979. — Том 4. Поэмы. Сказки. С. 416..

З канца XVIII стагоддзя вобраз Вадзіма як абаронцы палітычнай свабоды быў папулярны ў літаратуры, асабліва пасля трагедыі Я. Б. Княжніна «Вадим Новгородский». Да гэтай тэмы таксама звяртаўся У. Ф. Раеўскі, сябар Пушкіна.

Публікацыя Спачатку быў надрукаваны толькі ўрывак паэмы ў альманаху «Памятник отечественных муз» на 1827 год без ведама Пушкіна. Затым Пушкін надрукаваў большы ўрывак з паэмы ў «Московском вестнике» № XVII 1827 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Паэмы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1822 года