Энтані Джозеф «Тоні» Гілрой (; нар. 11 верасня 1956, Манхэтэн, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Вядомы працай над серыяй фільмаў пра Джэйсана Борна: сцэнарыст першага, другога, трэцяга і чацвёртага фільмаў франшызы; над чацвёртым фільмам таксама працаваў у якасці рэжысёра. Намінант на прэмію «Оскар» за рэжысуру і сцэнарый фільма «Майкл Клейтан» з Джорджам Клуні ў галоўнай ролі. Таксама напісаў сцэнарый і зняў фільм «Нічога асабістага» з Джуліяй Робертс і Клайвам Оўэнам. З’яўляецца стваральнікам тэлесерыяла «Андар» у сусвеце «Зорных войнаў».

Крыніцы

Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»