Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Ашмянскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Ашмянаў у будынку на вул. Савецкая, 103.
Структура Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Аддзел землеўпарадкавання; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Упраўленне адукацыі; Сектар спорту і турызму; Сектар культуры; Аддзел эканомікі; Упраўленне архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Упраўленне справамі Аддзел ЗАГС; Аддзел па юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
Старшыні Уладзіслаў Уладзіміравіч Гершгорын (з 28 снежня 2019); Андрэй Іванавіч Клышэўскі (з 11 чэрвеня 2026).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Ашмянскі раён