«Дзяўгеніевы дзеі» (, ) — старажытнаруская перакладная аповесць, адаптацыя візантыйскага эпасу пра волата Дыгеніса Акрыта. Твор на аснове візантыйскай легенды распавядае пра барацьбу памежных вояў з мусульманамі і ўвасабляе гераічныя ідэалы візантыйскага хрысціянства. На Русі эпас быў перакладзены ў XI—XII стст. і ўспрымаўся не як выдумка, а як праўдзівая гісторыя. У перакладзе ён атрымаў фальклорныя, казачныя рысы і бытаваў у рукапісах аж да XVIII ст. Твор змяшчае міфалагічныя матывы, характэрныя для ўсходнеславянскай традыцыі.

Літаратура

Катэгорыя:Старажытнаруская літаратура XI стагоддзя Катэгорыя:Старажытнаруская літаратура XII стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянская літаратура Катэгорыя:Літаратура Візантыі