Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Глыбоцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Глыбокага ў будынку на вуліцы Ленiна, 42.
Структура (па стане на 2025 год) Упраўленнi Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Упраўленне справамі Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел эканомікі Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел унутраных спраў Аддзел ЗАГС Фінансавы аддзел Аддзел землеўпарадкавання Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аддзел па адукацыі Аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сектар спорта і турызму Сектар культуры
Старшыня 29 ліпеня 2019 —14 жніўня 2025 — Аляксандр Мікалаевіч Шубскі. З 14 жніўня 2025 года — Пётр Казіміравіч Бялусь.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Глыбокага Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Глыбоцкі раён