Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лёзненскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Лёзна ў будынку на вуліцы Леніна, 79.

Структура (па стане на 2025 год) Упраўленні Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні кіраванне справамі

Сектары і аддзелы арганізацыйна-кадравай працы эканомікі землеўпарадкавання фінансавы па адукацыі унутраных спраў ідэалагічнай працы і па справах моладзі архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі запісы актаў грамадзянскага стану гпа рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, юрыдычных пытаннях спорту і турызму культуры

Старшыня З 12 ліпеня 2022 года — Іван Іванавіч Фёдараў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Лёзна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Лёзненскі раён