Аляксей Вітальевіч Лабееў (нар. , Слонім) — агент беларускіх спецслужбаў, які выкарыстоўваў аператыўны псеўданім і пашпарт прыкрыцця на імя Аляксея Гардзеева. Атрымаў вядомасць дзякуючы ўдзелу ў аператыўных распрацоўках супраць беларускай апазіцыі, у прыватнасці, у правакацыі з «замахам» на Рыгора Азаронка і знікненні спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Слоніме ў сям’і беларускага вайскоўца (пазней бацька заняўся бізнесам) і прадаўшчыцыЖонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння // Наша Ніва, 23.05.2025Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця // Наша Ніва, 23.05.2025. Скончыў ваенны факультэт БДУ, дзе атрымаў спецыяльнасць ваеннага псіхолага. Падчас навучання частка заняткаў праходзіла на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. Паводле ўспамінаў аднакурснікаў, Лабееў вучыўся пасярэдне, цікавіўся курсамі па «пікапе» (тэхнікам спакушэння) і ўжо ў студэнцкія гады часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў», падпісваючыся так у сацыяльных сетках«Магчыма, пачытваў курсы пікапу». Знаёмы бойфрэнда Мельнікавай расказаў пра яго падчас вучобы ў БДУ // Наша Ніва, 23.05.2025Аднакурснік пра каханка Мельнікавай: Лабееў яшчэ ва ўніверсітэце часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў» // Наша Ніва, 24.05.2025. У сваім старым акаўнце «УКантакце» пазначаў, што скончыў Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, аднак гэтая інфармацыя не пацвярджаеццаКаханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця // Наша Ніва, 23.05.2025.

Пасля заканчэння ВНУ быў размеркаваны ў групу артылерыі 6-й механізаванай брыгады ў Гродна (в/ч 05733), дзе ёсць таксама вайсковая часць 22410 ГРУ, пазней пераведзены ў МінскАзараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны // Наша Ніва, 23.05.2025Аднакурснік пра каханка Мельнікавай: Лабееў яшчэ ва ўніверсітэце часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў» // Наша Ніва, 24.05.2025.

Служба ў спецслужбах Паводле даных аб’яднання BYPOL і матэрыялаў судовых спраў, Аляксей Лабееў з’яўляецца супрацоўнікам упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ Беларусі. Пачатак яго службы ў органах дзяржбяспекі датуецца як мінімум 2019 годамКаханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года // Наша Ніва, 27.05.2025. У 2019 годзе ён быў заўважаны на фота ў вайсковым шпіталі ў Гродне побач з тагачасным кіраўніком Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Беларусі Русланам КасыгінымКаханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця // Наша Ніва, 23.05.2025.

У 2021 годзе, прыкладна за месяц да аперацыі па справе Азаронка, Лабееву быў выдадзены пашпарт прыкрыцця на імя Аляксея Вітальевіча Гардзеева (нар. 29 красавіка 1991)Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны // Наша Ніва, 23.05.2025.

Справа «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і Азаронка У якасці аператыўнага супрацоўніка пад псеўданімам «Гардзееў» Лабееў быў укаранёны ў ініцыятыву «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» (АГСБ). Яго задачы ўключалі збор інфармацыі, устанаўленне кантактаў з удзельнікамі і кантроль за іх дзеяннямі.

Летам 2021 года прымаў непасрэдны ўдзел у інсцэніроўцы замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка. Паводле звестак BYPOL, спецслужбы кантралявалі дзеянні выканаўцы, Дзмітрыя Сасноўскага, прывезлі яго да месца падзей і выдалі зброю. Пазней Лабееў праходзіў сведкам па гэтай крымінальнай справе, аднак у лістападзе 2022 года не з’явіўся ў суд, спаслаўшыся на службовую камандзіроўку; яго паказанні былі зачытаныя пракурорам. За ўдзел у гэтай аперацыі Лабееў быў удастоены дзяржаўнай узнагароды. Сасноўскі быў асуджаны на 20 гадоў зняволення.

Справа Анжалікі Мельнікавай Наступнай буйной аперацыяй Лабеева стала распрацоўка спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Знаёмства адбылося не пазней за 2023 год (паводле некаторых звестак — яшчэ ў 2021 годзе праз інтэрнэт). Лабееў выкарыстаў легенду «Аляксея Гардзеева», спартоўца, які жыве ў Беларусі і не можа наведваць Еўрасаюз, а таксама вобраз «адзінокага бацькі», каб увайсці ў даверКаханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця // Наша Ніва, 23.05.2025«Мельнікава не абавязкова агентка КДБ, яна можа быць ахвярай...» // Наша Ніва, 07.10.2025.

У 2023—2024 гадах пара сустракалася ў экзатычных краінах. З 26 жніўня па 5 верасня 2023 года Лабееў лётаў на Кубу рэйсам з Масквы. Тым жа рэйсам ляцела маці Мельнікавай, Аксана Саўчанка, а таксама звязаны з ФСБ Расіі Віталь СаўкоЖонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння // Наша Ніва, 23.05.2025. У студзені 2024 года Лабееў і Мельнікава правялі сумесны адпачынак на Шры-Ланцы, дзе Лабееў зрабіў ёй прапанову і падарыў пярсцёнак. У гэтай паездцы Лабеева суправаджаў іншы агент КДБ з пашпартам прыкрыцця на імя Васіля КайчанкіСтала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай // Наша Ніва, 27.07.2025.

У лютым 2025 года Мельнікава пакінула Польшчу, накіравалася на Шры-Ланку, затым у Дубай, пасля чаго знікла. Незадоўга да знікнення з рахункаў яе фонду былі выведзеныя буйныя сумы грошай. Журналісты-расследавальнікі (праект The Insider, Polityka, Кіберпартызаны) выказалі здагадку, што Мельнікава магла быць завербаваная Лабеевым праз шантаж альбо рамантычныя адносіныХрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам // Наша Ніва, 24.05.2025.

Сям’я Паводле розных звестак, у 2015 ці 2017 годзе ажаніўся з выпускніцай БДУ Марынай Міхнавец (Лабеевай)Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця // Наша Ніва, 23.05.2025Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння // Наша Ніва, 23.05.2025. Сям’я пражывае ў Гродне. Жонка служыць у вайсковай часці № 05733 і звязаная з арганізацыяй «Руская мадэль эфектыўнага спакушэння» (РМЭС), пазіцыянуе сябе як трэнерка па адносінах. У 2019 годзе ў пары нарадзіўся сын Мірон.

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі ваеннага факультэта БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Беларусі