Пінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Пінскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Пінска ў будынку на вул. Дняпроўскай флатыліі, 21.
Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аддзел эканомікі Аддзел адукацыі Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел культуры Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел ЗАГС Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Аддзел землеўпарадкавання Аддзел унутраных спраў Фінансавы аддзел
Старшыні З 5 красавіка 2024 года — Сяргей Мікалаевіч Сазанчук
Зноскі
Спасылкі .
Катэгорыя:Арганізацыі Пінскага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Пінскі раён