Мёрскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Мёрскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Мёр ў будынку на вуліцы Дзяржынскага, 17.

Структура (па стане на 2025 год) Упраўленне справамі Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Фінансавы аддзел Аддзел па адукацыі Аддзел эканомікі Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел унутраных спраў Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Аддзел землеўпарадкавання Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сектар спорту і турызму Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Галоўны спецыялiст (які вядзе прававую працу) Камісія па справах непаўналетніх Сектар культуры

Старшыня З 22 мая 2025 года — Аляксандр Сяргеевіч Ярахновіч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Мёр Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Мёрскі раён