«Кірджалі́» — аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная меркавана ў кастрычніку—лістападзе 1834 года і апублікаваная ў снежаньскім нумары «Библиотеки для чтения» таго ж года.
Гісторыя стварэння Пра Кірджалі Пушкін упершыню пачуў, калі жыў у Кішынёве (1823). Яму пра гэта распавёў М. І. Лекс, які служыў з ім у канцылярыі. Першапачаткова Пушкін хацеў выкарыстаць вобраз Кірджалі ў вершаваным накідзе «Чыноўнік і паэт», у 1828 годзе Пушкін задумаў паэму «Кірджалі» («Ў зялёных стэпах Буджака»). Аўтар вярнуўся да тэмы, калі той жа Лекс у 1833-1834 гадах распавёў яму гісторыю ўцёкаў Кірджалі. Аповесць Пушкіна заканчваецца ўцёкамі Кірджалі — яму не было вядома, што Кірджалі зноў злавілі і павесілі ў Ясах 24 верасня 1834 года«Паводле некаторых звестак Кірджалі быў злоўлены і павешаны ў Ясах 24 верасня 1834 года» (заўвага рэдактара ў кнізе: Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений: В 10 томах. — Л.: Наука, 1978. — Т. 6. Художественная проза)..
Цікавыя факты У аповесці аўтар кажа, што сапраўднае імя Кірджалі яму невядома. Згодна з некаторымі архіўнымі данымі, сапраўднае імя Кірджалі — Георгій. У аповесці дата выдачы Кірджалі туркам — верасень 1821 года, у сапраўднасці гэта адбылося ў лютым 1823 года. Кірджалі (балг. кърджали, тур. kırcali) — разбойнік, які дзейнічае ў адкрытым полі.
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы 1833 года Катэгорыя:Проза Аляксандра Пушкіна