Арцём Артуравіч Шагідзевіч () — дзяржаўны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся 20 кастрычніка 1987 года ў Мінску.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў начальнікам службы маркетынгу аднаго з прыватных прадпрыемстваў горада Мінска. Працаваў інжынерам цэнтра па праблемах развіцця інжынернай адукацыі БНТУ. Потым працаваў малодшым, а пасля старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі мікракрышталічных і аморфных матэрыялаў Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі. У 2015 годзе прызначаны прарэктарам па выхаваўчай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. У лістападзе 2018 года прызначаны рэктарам Беларуская дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. 27 сакавіка 2025 года ўзгоднены кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Спасылкі Главой администрации Фрунзенского района Минска стал Артём Шегидевич
Крыніцы
Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання