Тэорыя змовы пра манету ў 10 агор была вылучана лідарам Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП) і партыі ФАТХ Ясірам Арафатам на падставе артыкула географа Гвіна Роўлі. У артыкуле Роўлі сцвярджалася, што на ізраільскай манеце адлюстравана мапа, якая паказвае тэрытарыяльныя амбіцыі Ізраіля. Дэманструючы манету, Ясір Арафат выступіў у 1990 годзе з заявай пра намеры Ізраіля ў Савеце Бяспекі ААН. Меркаванні Роўлі і Арафата былі правераны спецыялістамі па гісторыі, геаграфіі, археалогіі і нумізматыцы і прызнаны беспадстаўнымі. У далейшым, аднак, партыя ФАТХ працягнула іх выкарыстоўваць.
Артыкул Гвіна Роўлі У 1989 годзе географ Гвін Роўлі выпусціў артыкул «Развіццё перспектыў тэрытарыяльнага ахопу Ізраіля: кароткая ацэнка» (1989), які змяшчаў ілюстрацыю з подпісам «памеры тэрыторыі Ізраіля паводле <…> ізраільскай манетай у 10 агор». У гэтым артыкуле Роўлі заявіў, што манету можна лічыць «адной з магчымых прыкмет больш шырокіх тэрытарыяльных амбіцый Ізраіля», сцвярджаючы, што на манеце «адлюстравана мапа, якая, відавочна, паказвае тэрыторыю, што магла б распасцірацца і ахопліваць сучасныя Аман, Бейрут, Багдад, Дамаск і паўночныя часткі Саудаўскай Аравіі».
Заявы Ясіра Арафата 25 мая 1990 года Ясір Арафат заявіў на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, што на аверсе ізраільскай манеты ў 10 агор адлюстравана мапа «Вялікага Ізраіля» (ад Міжземнага мора да Месапатаміі і ад Чырвонага мора да Еўфрата). Пасля ён неаднаразова паўтараў гэту заяву, узяўшы за звычку насіць у кішэні такія манеты і дэманстраваць іх сваім суразмоўцам, заяўляючы, што яны з’яўляюцца «абуральнай дэманстрацыяй сіянісцкіх памкненняў». Як пацвярджэнне ў сваёй першапачатковай прамове Арафат спаслаўся на амерыканскае выданне «Jewish Journal»; пазней высветлілася, што меўся на ўвазе артыкул Роўлі ў «».
Аналіз Географ Сайман Берковіч пракаментаваў, што «нічым не пацверджаная заява Роўлі не мае пад сабой ніякіх падстаў», адзначыўшы, што на манеце выгравіраваны сямісвечнік (менара) на фоне каменя, а Роўлі, наклаўшы контур каменя на мапу Блізкага Усходу, «стварыў дагэтуль невядомую карціну рэгіёна».
Куратар па нумізматыцы Банка Ізраіля Рахель Баркай адзначыла, што ізраільская манета змяшчае паменшаную выяву старажытнай манеты, адчаканенай у гады праўлення цара Іўдзеі Антыгона II (40—37 гады да н.э.), апошняга з дынастыі Хасманеяў. Асаблівае значэнне старажытнай манеты заключаецца ў тым, што яна змяшчае першую вядомую выяву меноры ў яўрэйскім мастацтве.
, археолаг і нумізмат, прафесар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, пракаментаваў, што няма ні біблейскіх, ні гістарычных падстаў меркаваць, што гэтая старажытная манета адлюстроўвае контуры межаў.
Роўлі паведаміў у інтэрв’ю гісторыку і журналісту Тому Сегеву, што не ведаў дакладна, ці з’яўляецца вобласць на манеце мапай, але палічыў гэта магчымым. Даведаўшыся, што контур на сучаснай манеце паўтарае няроўныя абрысы старажытнай манеты, якая страціла форму, Роўлі зрабіў выснову, што нехта наўмысна дэфармаваў старажытную манету, каб надаць ёй адпаведную форму. На пытанне, што прымусіла яго так думаць, Роўлі адказаў, што не можа сцвярджаць гэтага з упэўненасцю, але таксама не ведае дакладна, што гэтага не рабілі. Берковіч адзначае ў Роўлі «цалкам новы падыход да навуковага метаду» і меркаванне пра «змову» з мэтай змяніць форму старажытнай манеты, знойдзенай задоўга да з’яўлення яе выявы на сучаснай валюце.
Далейшыя падзеі Звязаная з манетай тэорыя змовы дагэтуль выкарыстоўваецца партыяй ФАТХ. 21 кастрычніка 2023 года Камісія ФАТХ па інфармацыі і культуры апублікавала інтэрв’ю з Арафатам, дзе ён выкладае канспіралагічную тэорыю пра манету, з каментаром: «ён выкрывае планы акупацыі па стварэнні сваёй так званай „дзяржавы“, і якія яе межы».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэорыі змовы Катэгорыя:Ідэалагічныя клішэ Катэгорыя:Ізраільска-палесцінскі канфлікт Катэгорыя:Антысіянізм