Зыгмунт Мілашэўскі (; нар. 8 траўня 1976, Варшава, Польшча) — польскі пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, аўтар крымінальных і прыгодніцкіх раманаў.
Біяграфія Зыгмунт Мілашэўскі нарадзіўся 8 траўня 1976 года ў Варшаве. Не мае вышэйшай адукацыі.
У 1995 годзе пачаў працаваць журналістам у выданні «Super Express», дзе пісаў рэпартажы з судовых залаў. З 2003 да 2008 года працаваў у «Newsweek Polska».
Жанаты з тэатральнай рэжысёрцы Марце Мілашэўскай.
Творчасць Дэбютаваў у 2004 годзе ў штотыднёвіку «Polityka» з апавяданнем «Гісторыя кашалька» ().
Аўтар раманаў:
«Дамафон» (, 2005) — хорар, які адбываецца ў панэльным доме. «Змяіныя горы» (, 2006) — фантастычная казка для дзяцей. «Заблытанасць» (, 2007) — першы раман пра пракурора Тэадора Шацкага, дзеянне адбываецца ў Варшаве. «Доля праўды» (, 2011) — другі раман трылогіі адбываецца ў Сандамежы. «Гнеў» (, 2014) — заключная частка трылогіі адбываецца ў Ольштыне. «Бясцэнны» (, 2013) — трылер пра вяртанне зніклых твораў мастацтва. «Як заўжды» (, 2017) — палітычная фантастыка. «Пытанне цаны» (, 2020) — трылер. «Гідраполіс: Уцякай» (, 2022) — першы том трылогіі для падлеткаў. «Гідраполіс: Змагайся» (, 2023) — другі том трылогіі для падлеткаў.
Пераклады і экранізацыі Кнігі Мілашэўскага выдадзены за мяжой. Яны перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, расійскую, украінскую, іўрыт, японскую, італьянскую, іспанскую і іншыя мовы. На беларускай мове дэтэктыў «Доля праўды» выйшаў у 2015 годзе ў перакладзе Марыны Казлоўскай у выдавецтве «Логвінаў».
Некалькі ягоных раманаў былі экранізаваны «Заблытанасць» (, 2011 год), «Доля праўды» (, 2015 год). У 2015 годзе на польскім тэлеканале TVP выйшаў серыял «Пракурор» () пра героя раманаў Малішэўскага Тэадора Шацкага.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы