Энтані Гордан (; ) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Англіі. Вядомы сваімі хуткаснымі якасцямі, уменнем гуляць галавой і дрыблінгам.

Кар’ера

Клубная Займаўся ў акадэміях «Ліверпула» і «Эвертана». Дэбютаваў у складзе апошняй з памянёных каманд 6 снежня 2017 года ў матчы Лігі Еўропы супраць кіпрскага «Апалона». 18 студзеня 2020 года Гордан дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд» (1:1). Пачаў часцей гуляць у складзе клуба з сезона 2021—2022 гадоў. Свой першы гол у англійскім першынстве забіў 2 студзеня 2022 года ў матчы супраць «Брайтан энд Хоўв Альбіёна»Poole, Harry (2.01.2022). «Everton 2-3 Brighton & Hove Albion». BBC Sport.. У маі быў названы найлепшым маладым іграком года каманды з боку прыхільнікам клуба«Pickford And Gordon Scoop Everton Awards». Everton F.C.. Падчас летняга трансфернага акна 2022 года яго звязвалі з «Чэлсі»«Anthony Gordon: Chelsea prepared to pay up to £60m for Everton forward». Sky Sports.Magowan, Alistair (30.08.2022). «Everton: Anthony Gordon transfer deadline has passed, says Frank Lampard». BBC Sport.. Падчас студзеньскага трансфернага акна Sky Sports паведамляла, што Гордан не з’явіўся на трэніроўкі, каб прымусіць кіраўніцтва каманды даць дазвол на яго пераход у «Ньюкасл Юнайтэд»«Anthony Gordon: Newcastle hold talks with Everton as winger fails to turn up to training for third consecutive day». Sky Sports..

29 студзеня 2023 года Гордан далучыўся да «Ньюкасл Юнайтэд» згодна з доўгатэрміновай дамовай«Gordon Leaves Everton». Everton F.C.. Сума трансферу, як паведамляла BBC Sport, першапачаткова складала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з патэнцыйным бонусам«Anthony Gordon: Newcastle sign Everton forward in £45m deal». BBC Sport.. У новай дружыне паклаў пачатак кар’еру 4 лютага, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне ў хатнім нічыйным матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд» (1:1)Johnston, Neil (4.02.2023). «Newcastle United 1-1 West Ham United». BBC Sport..

Міжнародная У складзе нацыянальнай зборнай Англіі дэбютаваў 23 сакавіка 2024 года ў таварыскім матчы супраць зборнай БразілііMcNulty, Phil (23.03.2024). «England 0-1 Brazil». BBC Sport.. Быў абраны ў склад зборнай на чэмпіянат Еўропы 2024 года. Першым голам у складзе нацыянальнай каманды адзначыўся 17 лістапада таго ж года ў матчы супраць зборнай ІрландыіMcNulty, Phil (17.11.2024). «England 5-0 Republic of Ireland: Hosts score five in second half to earn Nations League promotion». BBC Sport..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Прэстан Норт Энд Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд