Адыджэ (, , ) — рака ў Паўночнай Італіі працягласцю 410 км пры плошчы басейна 14,7 тыс. км².

Працякае ў Альпах, а ў ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне, упадае ў Адрыятычнае мора, утвараючы агульную дэльту з ракой По. Пры сярэднім расходзе вады 266 м³/сек суднаходная ў ніжнім цячэнні.

На Адыджэ размешчаны ГЭС і горад Верона. У Вероне на беразе Адыджэ знаходзіцца замак Кастэльвекіё, мост Скалігераў і Понтэ П’етра.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Італіі