Амброджа Ларанцэ́ці (; ? — ) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Біяграфія

Брат П’етра Ларанцэці. Зазнаў уплыў фларэнційскага мастацтва Протарэнесансу, вывучаў антычную скульптуру, праблематыку перспектывы. У манументальных кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі гарадскога і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л'Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г.), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» і «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330-31), «Алегорыя Добрага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337-39, абодва ў Сіене), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Памерлі ад чумы Катэгорыя:Сіенская школа жывапісу Катэгорыя:Культура Сярэдневякоўя