«Дзюна: Прароцтва» () — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял па матывах сусвету «Дзюны» Фрэнка Герберта, які стартаваў на HBO ў лістападзе 2024 года.

Першы сезон складаецца з шасці эпізодаў. У снежні 2024 года серыял быў падоўжаны на другі сезон.

Сюжэт У аснове экранізацыі — раман «Ордэн сясцёр Дзюны». Ягоныя аўтары — Джэй Андэрсан і сын Фрэнка Герберта Браян. Падзеі ў серыяле адбываюцца за 10 тысяч гадоў да таго, як падзей фільма «Дзюна».

Лідаркі таемнага жаночага ордэна Бене Гесерыт Валія і Тула Харконены вядуць змаганне за захаванне ўлады і ўплыў на чалавецтва і ягоную будучыню. Для гэтага яны пранікаюць у палітычныя вярхі і арганізуюць дынастычныя шлюбы. Але з пустыннай планеты Аракіс, або Дзюна, да іх прыбывае салдат Дэзманд Харт, які абвяшчае сябе ўладальнікам сілы пясчанага чарвяка. Сёстры ордэна бачаць у ім пагрозу не толькі сваім планам, але і ўсяму чалавецтву.

У ролях

Эмілі Уотсан — Валія Харконен, Вярхоўная маці.

Джэсіка Бардэн — Валія ў маладосці.

Алівія Уільямс — сястра Тула Харконен.

Эма Канінг — Тула ў маладосці. Трэвіс Фімел — Дэсманд Харт. Джозі Мэй — імператрыца Наталля.

Марк Стронг — імператар Джавіка Карына.

Крытыка На сайце-агрэгатары рэцэнзій Rotten Tomatoes серыял мае пазітыўный рэйтынг 70% на падставе 71 водгука. Карыстальнікі Metacritic далі серыялу 64 са 100 на падставе 34 водгукаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Фантастычныя тэлесерыялы Катэгорыя:HBO