Эмануіл Раманавіч Гелер (; , Беласток — ) — беларускі і расійскі савецкі вучоны-біёлаг, спецыяліст у галіне біялогіі гельмінтаў і антыгельмінтыкаў, педагог. Доктар біялагічных навук, прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1903 годзе ў Беластоку (тады ў складзе Расійскай імперыі, цяпер — Польшча).
Паходзіў з сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х гг. — дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты.
Арыштаваны 20 лістапада 1933 года ў Менску па адрасе: пл. Свабоды, д. 13, кв. 7. Асуджаны 26 мая 1934 года калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі; высланы ў Казахскую ССР.
Па адной справе (№ 6743-с, архіў КДБ Беларусі) разам з Гелерам праходзілі больш за 25 асоб з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Рэабілітаваны 27 ліпеня 1956 года калегіяй Вярхоўнага Суда БССР.
З 1953 года — загадчык кафедры прыродазнаўства Курскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута і заснавальнік Заалагічнага музея пры гэтым інстытуце. У 1961 годзе заснаваў і да 1984 года загадваў кафедрай заалогіі і тэорыі эвалюцыі там жа.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы Гелера адносяцца да галіны паразіталогіі, экалогіі і фізіялогіі жывёл, а таксама да біялогіі паразіта і эпідэміялогіі трыхінелёзу.
Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў навуковай школы па вывучэнні біялогіі гельмінтаў і антыгельмінтыкаў.
Сям’я Сын — Барыс Эмануілавіч Гелер (1926—2009) — беларускі хімік-тэхнолаг.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў Беларусі Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Паразітолагі