Тэставанне праграмнага забеспячэння — гэта праверка праграмнага забеспячэння на адпаведнасць патрабаванням. Тэставанне павінна аб’ектыўна і незалежна прадстаўляць інфармацыю аб якасці праграмнага забеспячэння і рызыцы яго збою пры выкарыстанні.
Тэставанне ўключае ў сябе пошук дэфектаў у паводзінах праграмы («багаў») і прабелаў у патрабаваннях (у тым ліку нефункцыянальных, такіх як прадукцыйнасць і бяспека).
Важнай мерай у тэставанні праграм з’яўляецца пакрыццё кода — працэнт зыходнага кода праграмы, які правяраецца існуючымі тэстамі.
Класіфікацыя
Існуюць розныя віды і падыходы да тэставання праграм у залежнасці ад мэтаў і ўмоў правядзення тэставання.
У залежнасці ад аўтаматызацыі працэса: Аўтаматызаванае тэставанне Мануальнае тэставанне
У залежнасці ад ведаў аб унутранай пабудове праграмы: Тэставанне чорнай скрыні Тэставанне белай скрыні
У залежнасці ад мэтаў тэставання: Функцыянальнае тэставанне Нефункцыянальнае тэставанне: Тэставанне прадукцыйнасці Юзабіліці-тэставанне Тэставанне бяспекі Тэставанне лакалізацыі
У залежнасці ад фармалізацыі працэса: Гнуткае тэставанне Тэставанне па каскаднай мадэлі Тэставанне Ad hoc
У залежнасці ад паўнаты працэса:
Smoke test/Sanity test Рэгрэсійнае тэставанне Прыёмачнае тэставанне
Гл. таксама Распрацоўка праграмнага забеспячэння
Крыніцы
Катэгорыя:Тэставанне праграмнага забеспячэння