Ірына Юр’еўна Варанкова (нар. , Мінск) — беларускі гісторык, спецыялістка ў галіне ваеннай гісторыі Беларусі і музеязнаўства.

Біяграфія Нарадзілася ў 1950 годзе ў МінскуМинская эпопея. Июнь 1941-го. Первые дни Великой Отечественной войны в столице БССР // Беларуская думка № 7 - 2011.

У 1972 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ імя У. І. Леніна.

З 1972 па 2004 год працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1995 года — намесніцай дырэктара па навуковай працы.

З 2005 года — навуковая супрацоўніца аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Аўтарка больш як 60 публікацый, у тым ліку манаграфіі «Беларусь і вайна ў Іспаніі (1936—1939 гг.)». Сфера навуковых інтарэсаў: ваенная гісторыя Беларусі, гісторыя Другой сусветнай вайны, музеязнаўства.

Крыніцы

Катэгорыя:гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя гісторыкі Катэгорыя:Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны