Аманіцяне ( ) — семіцкі народ, які жыў у старажытнасці на ўсходнім беразе Ярдана да межаў Аравіі (сучасная Іарданія). Галоўным горадам аманіцянаў быў Рабат-Амон (цяпер Аман), вядомы грэкам і рымлянам пад імем Філадэльфіі.

Паводле Бібліі, галоўным бажаствам амманіцянаў быў Молах, якому прыносіліся чалавечыя ахвярапрынашэнні. Таксама паводле яе, амманіцяне паходзілі ад Амона, сына Лота ад яго ўласнай дачкі, якая ўступіла ў сужыццё з ап'янёным бацькамБыц. 19:30—38.

Гісторыя

Згодна з Бібліяй, аманіты знішчылі волатаў-замзумімаў і захапілі іх землі на ўсход ад ІўдзеіДруг. Зак. 2:19–21. Іх тэрыторыя прасціралася паміж рэкамі Арнон і Явок, а таксама на ўсход ад Ярдана і Мёртвага мора да самых межаў Аравіі. Сталіцай Амана была Рава (Рава Амона), якая знаходзілася каля ракі Явок.

Канфлікты з Ізраілем Падчас заваявання Ханаану ізраільцяне, якія выйшлі з Егіпта, не сутыкнуліся непасрэдна з аманітамі. Аднак раней суседнія амарэі адваявалі ў аманітаў частку іх земляў да ракі Явок. Калі ж Майсей перамог амарэяў, гэтыя тэрыторыі (раней належалыя Аману) перайшлі пад уладу ізраільцян і былі падзелены паміж трыма родамі. Гэта паклала пачатак шматвяковай варожасці паміж двума народамі.

На працягу гісторыі аманіты няраз пацярпелі ваенныя паразы:

Іфтах разбіў іх у часы СуддзяўСуд. 11; цар Саўл перамог іх у бітве1 Цар. 11; Давід нанёс ім рашучую паразу2 Цар. 10; пазней іх разграмілі цары Іасафат2 Хрон. 20 і Іяфам2 Хрон. 27:5.

Пераможаныя аманіцяне плацілі даніну пераможцам, але тыя канчаткова не скарыліся і часам спрабавалі адпомсціць. Так, яны дапамагалі асірыйцам падчас разбурэння Ізраільскага царства (720 г. да н.э.) і халдэям падчас разбурэння Іўдзейскага царства (598 г. да н.э.)2 Цар. 24:2. Калі Гедалія пачаў збіраць вакол сябе рэшткі пераможанага народа, Вааліш, цар аманіцян, паслаў да яго забойцаўЕр. 40:14 і пасля здзяйснення забойства схаваў іх у сваім домеЕр. 41:15. Акрамя таго, аманіцяне былі сярод варожых народаў, якія супраціўляліся аднаўленню Іерусаліма (585 г. да н.э.) пасля вяртання габрэяў з ВавілонаНээм. 4:7 і ваявалі з яўрэямі яшчэ ў часы Макавеяў1 Мак. 1:6.

Мова Аманіцяне размаўлялі на аманіцкай мове. Пры раскопках у Амоне знойдзены разбураныя дамы і грабніцы з керамічнымі вырабамі, падобнымі на старажытнаізраільскія, каменныя статуі, пячаткі з выразанымі на іх імёнамі ўладальнікаў і некалькі кароткіх надпісаў. Хоць паходжанне народа было змешаным, мова, на якой яны размаўлялі, была блізкая да яўрэйскай. Аманіцяне выкарыстоўвалі стары ханаана-фінікійскі алфавіт.

Крыніцы

Катэгорыя:Старажытны Ізраіль і Іўдзея Катэгорыя:Народы Ізраіля Катэгорыя:Семіцкія народы