Ірына Іванаўна Кузняцова (нар. ) — беларускі мастак шкла, жывапісец, дызайнер, паэт.

Біяграфія Нарадзілася 9 чэрвеня 1949 года ў Вільнюсе (Літоўская ССР), у сям'і беларуска-літоўскага мастака-архітэктара Івана Мядзведзеваartcenter.by Ірына Кузняцова.

У 1973 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Таксама мае музычную адукацыю.

Муж — беларускі жывапісец-абстракцыяніст Анатоль Кузняцоў.

Творчасць Працуе ў галіне мастацкага шкла і жывапісу. Член Беларускага Саюза мастакоў.

Адна з першых стварала ў Беларусі літыя вітражы і аб'ёмна-прасторавыя кампазіцыі для інтэр'ераў, эксперыментавала ў галіне мастацкага шкла, абстрактнага жывапісу, фатаграфіі, Камп’ютарнай графікіbelta.by «В Минске представили более 50 работ художников Ирины и Анатолия Кузнецовых».

У 1992 годзе выйшаў сборнік вершаў «І чараўніцтва злучаная нітка...»И колдовства связующая нить ...: [сборник / Ирина Кузнецова].

Мастацкія праекты 13 сакавіка — 28 красавіка 2013 года: «Крылом узляцела рука часу...» — сумесная з бацькам, беларускім мастаком Іванам Мядзведзевым выстаўка твораў, прысвечаных Гомелю у Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанка. 23 мая — 20 чэрвеня 2017 года: «NAISSANCE DE L`IMAGE» — выстаўка графічных твораў у творчай прасторы «АРТМУЗА», Санкт-Пецярбургgallerix.ru Выставка работ Ирины Кузнецовой «Рождение образа»; 3 сакавіка — 4 красавіка 2021 года: «Настальгія ці ўспамін пра будучыню» — сумесная выстаўка з Анатолем Кузняцовым у арт-гасцёўне «Высокае Месца»belta.by «В Минске представили более 50 работ художников Ирины и Анатолия Кузнецовых»; 14 — 18 сакавіка 2022 года — сімпозіум мастацкага шкла ў Бярозаўцы, шклозавод «Нёман»; 10 лістапада — 11 снежня 2022 года: «АРТ-ШКЛО» — выстаўка мастацкага шкла па выніках сімпозіума на шклозаводзе «Нёман», Палац Мастацтва, МінскАРТ-ШКЛО;

Спасылкі artcenter.by Кузнецова Ирина И колдовства связующая нить ...: [сборник / Ирина Кузнецова] Мастацкая галерэя БелАРТ

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў