Біплан (Biplan) — літоўскі гурт, які грае ў стылі поп-рок і інды-фолк. Адзін з самых папулярных літоўскіх музычных калектываў.

Гурт утварыўся ў Вільні ў 1995 годзе. Удзельнікамі першага складу былі Макс Мельман (вакал, гітара, акустычная гітара), Алег Аляксееў (гітара, вакал), Арцём Мышкін (бас-гітара) і Вячаслаў Аляксееў (ударныя).

Гісторыя Пасля першых спроб знайсці свой стыль трамплінам да поспеху для гурта сталі выступы на Фестывалі горшых гуртоў і фестывалі «Рок-марш» (1996 год). У 1997 годзе гурт выпусціў дэбютны альбом «Banzai» («Банзай»).

Склад групы

Макс Мельман — вакал, гітара. Алег Аляксееў — гітара. Серж Грэй — бас-гітара, клавішныя.

Былыя ўдзельнікі:

Арцём Мышкін — бас-гітара (1995—2005) Слава Аляксееў — барабаны (1995—2001) Аляксандр Казакевіч — барабаны (2001—2018)

Дыскаграфія

1997 — Banzai 1998 — Braškės 1999 — Блондинкам 2000 — Jazz’e tik merginos 2001 — В джазе только девушки 2005 — Chuligans 2009 — Nuodai. P.S. Lyg paskutinį kartą 2012 — EP Meilė 2012 — Плюс/Минус 2014 — Visi keliai veda prie jūros 2015 — Kino filmai 2016 — Biplan 20! 2018 — Meile nesibaigia 2018 — Taves visi pasiilgo 2018 — I taikini

2019 — Nuo nulio iki mėnulio 2020 — Is tasko A 2020 — Sypsenos 2020 2020 — Kapitonai 2020 — Amore 2020 — Ketvirtadienis 2021 — Dziaze tik merginos 2021 — Vasara nesibaigs 2021 — Kaledos 2022 — Все буде Україна! (EP)

Спасылкі Біяграфія гурта на сайце лэйбла «Снігіры»

Афіцыйны сайт гурта

Катэгорыя:Музычныя калектывы Літвы Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1995 годзе