«Валадар пярсцёнкаў: Пярсцёнкі ўлады» () — амерыканскі фэнтэзійны тэлесерыял Amazon Prime Video, заснаваны на творах Джона Толкіна, прэм’ера якога адбылася 1 верасня 2022. Серыял быў працягнуты на другі і трэці сезоны.

Падзеі ў серыяле, які здымаўся ў Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі, адбываюцца за тысячы гадоў да падзей, апісаных у «Хобіце» і «Валадары пярсцёнкаў».

Сюжэт Сюжэт развіваецца ў Другім узросце Серадзем’я, калі зноў нечакана ўзнікае пагроза ў асобе Саўрана. Галоўныя героі — эльфы, людзі, гномы і махнаногі — спрабуюць супрацьстаяць гэтай пагрозе.

У першым сезоне Галадрыель падазрае, што Саўран вярнуўся, і разам з таямнічым Халбрандам шукае спосабы спыніць яго. У фінале выяўляецца, што Халбранд і ёсць Саўран, які пачаў уплываць на стварэнне магічных пярсцёнкаў.

Другі сезон паглыбляе гісторыю, паказваючы наступствы стварэння пярсцёнкаў і рост улады Саўрана.

У галоўных ролях Морфід Кларк () — Галадрыель Чарлі Вікерс () — Саўран / Халбранд Джэк Лаўдэн () — Саўран у папярэдняй форме Роберт Арамаё () — Элранд Ісмаэль Крус Кардава () — Арандзір Маркела Кавена () — Норы Брэндзіфут Дэніэл Вэйман () — Незнаёмы / Гандальф Сінцыя Адай-Робінсан () — каралева-рэгент Мір’ель Лойд Оўэн () — Элендыл Оўэйн Артур () — прынц Дурын IV Сафія Номветэ () — прынцэса Дыса, жонка Дурына IV Бенджамін Уокер () — Гіль-Галад Чарльз Эдвардс () — Келебрымбар Максім Болдры () — Ісільдур Трыстан Гравель () — Фаразон

Крытыка Першы і другі сезоны серыяла атрымалі змешаныя водгукі. У першым сезоне крытыкі адзначалі выдатныя візуальныя эфекты і маштаб, але звярталі ўвагу на павольны тэмп і недастатковую глыбіню персанажаў. Для другога сезона адзначалася паляпшэнне тэмпу і развіцця персанажаў.

Для першага сезона на агрэгатары водгукаў «Rotten Tomatoes» колькасць станоўчых рэцэнзій склала 84 %. Іншы агрэгатар аглядаў «Metacritic» ацаніў сезон у 71/100. Высока шоу ацанілі такія выданні, як «Collider», «Empire», «The Independent», «The New Yorker», «The New York Times», «Vanity Fair», «Variety» і іншыя. Такія выданні, як «CNN», «The Daily Telegraph», «Los Angeles Times», «Rolling Stone», «The Washington Post» спыніліся на змешанай ацэнцы сезона. На фоне пераважна хвалебных і сярэдніх водгукаў сустракаліся, аднак, і рэзка негатыўныя. Адмоўна сезон ацанілі ў «Daily Mail», «The Daily Wire», «Entertainment Weekly», «Forbes», «The Guardian».

Кевін Пэры з «The Independent» адзначыў, што серыял «капаецца ў дадатках да „Валадара пярсцёнкаў“ Дж. Р. Р. Толкіна і знаходзіць золата». Алан Сепінвол з «Rolling Stone» заявіў, што «самы дарагі серыял на тэлебачанні мог бы зрабіць значна больш за свае грошы». Дарэн Фрэніч з «Entertainment Weekly» назваў серыял «катастрофай зруйнаванага патэнцыялу, якая прыносіць бязмежныя магчымасці цудоўнага сусвету на алтар праверанага блокбастарнага адчаю».

Рэакцыя гледачоў была пераважна негатыўная. З-за празмернай колькасці адмоўных водгукаў на сайце стрымінга «Prime Video», сэрвіс на наступны дзень пасля прэм’еры схаваў рэйтынг на 72 гадзіны, каб пераканацца, што кожны водгук быў «апраўданым» і не паходзіць ад інтэрнэт-троляў. У той жа час глядацкі рэйтынг на «Rotten Tomatoes» і «Metacritic» склаў адпаведна 38 % і 3.0/10.

Другі сезон захаваў параўнальна высокія ацэнкі крытыкаў. «Rotten Tomatoes» сабраў тыя ж 84 % станоўчых водгукаў, а «Metacritic» ацаніў сезон у 67/100. Глядацкія ацэнкі аказаліся крыху вышэйшымі ў параўнанні з папярэднім сезонам — 59 % на «Rotten Tomatoes» і 4.1/10 на «Metacritic» — але колькасць адзнак рэзка ўпала.

Узнагароды і намінацыі 6 намінацый на прэмію «Эмі» ў тэхнічных катэгорыях. Намінацыя на прэмію «Сатурн» як найлепшы фэнтэзійны тэлесерыял. Выйграў BAFTA за найлепшыя спецыяльныя, візуальныя і графічныя эфекты.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2022 года