Bluesky ( — «блакітнае неба»; вымаўляецца блюскай) — дэцэнтралізаваны сэрвіс мікраблогаў і сацыяльная сетка. Платформа была створана некамерцыйнай карпарацыяй «Bluesky Social», якая знаходзіцца ў ЗША, як праверка канцэпцыі пратакола перадачы дадзеных AT Protocol — пратакола для размеркаваных сацыяльных сетакBluesky (2023): The AT Protocol . Генеральным дырэктарам кампаніі з’яўляецца Джэй Грабер, а стваральнік XMPP Джэрэмі Мілер уваходзіць у раду дырэктараў.

Першапачаткова кампанія «Bluesky» была заснавана ў рамках кампаніі «Twitter, Inc.», якая на той момант кіравала Твітэрам. У 2021 годзе яна наняла першых супрацоўнікаў і ў тым жа годзе была зарэгістравана як незалежная кампанія, якая дзейнічае ў інтарэсах грамадства.

Спачатку Bluesky знаходзілася на стадыі бэта-тэставання толькі для карыстальнікаў па запрашэнні. 6 лютага 2024 года рэгістрацыя на платформе стала адкрытай для ўсіх жадаючых.

Акрамя сайта, сацыяльная сетка даступная праз прыкладанні для iOS і Android. Сацыяльную сетку неаднаразова характарызавалі як падобную да Твітэра (X).

Спасылкі

Афіцыйны сайт