Круглы завулак — завулак у Ленінскім раёне Мінска. Пачынаецца ад скрыжавання з Ульянаўскай вуліцай; ідзе з поўначы на поўдзень, затым рэзка згортвае на паўночны ўсход; заканчваецца скрыжаваннем з Беларускай вуліцай. Забудова завулка складаецца з некалькіх аднапавярховых дамоў сядзібнага тыпупаводле дадзеных архітэктурнай базы Рhotobuildings. Гэты прыватны сектар знаходзіцца ў 1 км па прамой ад Дома ўрадаVadim-i-z. Круглый переулок // LiveJournal. Па суседству з завулкам знаходзяцца пасольства Лівіі, будынкі БДТУ і стадыён «Дынама». У 2021 г. стала вядома пра планы ліквідацыі часткі забудовы завулка і часткі дамоў на суседніх вуліцах пад будаўніцтва новых сацыяльна значных аб'ектаўЕще больше частных застроек снесут в Минске – вот адреса // Sputnik, 23.04.2021.
Славутасці Дом 12. Цягавая падстанцыя электратранспарту №10, пабудаваная ў 1957-1958 ггпаводле дадзеных архітэктурнай базы Рhotobuildings.
Крыніцы
Спасылкі Круглы завулак на карце АТО.ВУ Круглы завулак у архітэктурнай базе Рhotobuildings Круглы завулак на карце Streetmaps Круглы завулак ў базе Геадзен Круглы завулак на здымках 2023 г.
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)