Я́рва () — воласць у Эстоніі ў складзе павета Ярвамаа. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Эстоніі. Паўночная частка воласці размешчана на ўзвышшы Пандыверэ, паўночна-заходняя — у Кырвемаа і паўднёвая частка — на Сярэдне-Эстонскай раўніне. Амаль 46 % плошчы воласці займаюць лясы, 37 % — сельскагаспадарчыя землі, 5 % — прыродныя лугі.
Плошча воласці — 1 222,82 км². Шчыльнасць насельніцтва — 7,2 чалавека на 1 км² (2021).
Катэгорыя:Воласці Эстоніі Катэгорыя:Ярвамаа