Марыя Французская, або Мары дэ Франс ці Мары з Францыі (; 1160—1210) — паэтка «Адраджэння ХІІ ст.», першая літаратарка на Захадзе, якая пісала на народнай мове, то бок па-старафранцузску. Яна належыць да другога пакалення аўтараў, якія прыдумалі куртуазнае каханнеTuffrau, Paul, Les Lais de Marie de France (transposition en français moderne), Paris, Piazza, 1923..

Біяграфія Марыя Французская — першая вядомая франкамоўная пісьменніца, да з’яўлення твораў якой літаратура стваралася пераважна на лацінеAnne Paupert, «Deux femmes auteurs au Moyen Âge : Marie de France et Christine de Pizan», Revue de la BNF, no 39,‎ 2011. — C. 6-13.

Пра жыццё Мары дэ Франс вядома мала, яе імя — толькі здагадка, заснаваная на радку з эпілогу да яе байкі: Marie ai nun, si suis de France («Мяне завуць Мары, я з Францыі»). На падставе лінгвістычных назіранняў лічыцца, што Марыя паходзіла з Вексена, часткі Нармандыі, якая мяжуе з Парыжскім рэгіёнам. У эпоху Адраджэння імя Марыі ўпершыню згадваецца Клодам Фашэ, бібліяфілам і чальцом французскага парламентаH. Brät, «Marie de France et l’obscurité des anciens», Neuphilologische Mitteilungen 79 (1978), p. 180-84..

Пасля шлюбу Элеаноры Аквітанскай з Генрыхам II Плантагенетам, які стаў каралём Англіі, Марыя пераехала ў Лондан у свіце гэтай пары. Мяркуецца, што менавіта Генрыху II паэтка прысвяціла зборнік сваіх вершаў. Сярэднявечны манах і крытык Дэні Пірам пісаў у сваёй працы «Vie Seint Edmund le rei» (1180), што Марыя з Францыі карысталася вялікай папулярнасцю сярод прыдворнай шляхты, таму што «пісала тое, чаго чытачы жадалі даведацца».

Таксама Марыя вядомая як перакладчыца. Пераклады з лаціны рэлігійных тэкстаў і баек Эзопа сведчаць аб высокай адукаванасці паэткі (веданне некалькіх моў — англійскай, нармандскай, лаціны) і яе прыналежнасці да прыдворнай шляхтыAmer, Sahar, Esope au féminin, Marie de France et la politique de l’interculturalité, Amsterdam-Atlanta, Rodopi, 1999..

Творчасць Яе апавяданні ў вершах, якія не зусім дакладна называюцца Лэ Марыі Французскай, з’яўляюцца адаптацыяй брэтонскага матэрыялу на мове ойль. Пры яе жыцці яны мелі велізарны поспех ва ўсіх дварах Францыі і Англіі, чый рыцарскі ідэал яны славілі. Потым, калі мода на рыцарства скончылася ў час Стагадовай вайны, яны былі забытыя. Аднак яе байкі, натхнёныя Эзопам, чыталіся бесперапынна з XII па XVIII стагоддзе дзякуючы характэрнай жывасці, якую пераняў, у прыватнасці, Лафантэн.

Пры гэтым Марыя Французская застаецца асобай, пра якую нічога невядома, акрамя яе тэкстаў і імя.

Немагчыма даведацца, у якім моўным асяродку расла будучая паэтка і нават на якой мове пісала яна сама. Восем асноўных вядомых рукапісаў — гэта копіі, зробленыя пасля ейнай смерці, часам напісаныя на , асноўнай літаратурнай мове XII стагоддзя пасля , а таксама на старафранцузскай і на пікардскай мовеElizabeth A. Francis, «Marie de France et son temps», Romania, no 7,‎ 1951..

Заўвагі

Творы Lais, 1165. Isopet, 1175. L’Espurgatoire Seint Patriz, 1190.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1160-я гады Катэгорыя:Памерлі ў 1210 годзе Катэгорыя:Фемінізм Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта