Парк «Рэтра» () — парк культуры і адпачынку ў горадзе Актабэ (Казахстан).
У 2006 годзе медыя-групай «Рыка» (тэлеканал «Рыка ТБ», газета «Эўрыка») быў набыты будынак Дома культуры чыгуначнікаў (пабудаваны ў 1928 годзе) каля чыгуначнага вакзала Актабэ, а прылеглы парк быў арандаваны на 49 гадоў. У парку былі пракладзены дарожкі з асфальту, абсталяваны дзіцячыя пляцоўкі і лаўкі. На тэрыторыі парку размешчаны цір, сталы для настольнага тэніса, батуты, атракцыёны, арэлі і «пакой смеху».
Кожную суботу ў парку грае духавы аркестр, у ім праводзяцца розныя мерапрыемствы і святы.
Катэгорыя:Паркі Казахстана