Гéндарныя даслéдаванні, гéндарныя штудыі, гендаралогія () — комплекс міждысцыплінарных даследаванняў (сацыялогія, псіхалогія, эканоміка, паліталогія, педагогіка і іншыя навукі), прысвечаных гендарнаму феномену ў ягоных сацыяльных вымярэннях. Цэнтральнымі катэгорыямі з’яўляюцца гендар і апазіцыя маскуліннасці і феміннасці, праз прызму якіх даследуюцца розныя аспекты сацыяльных адносін — класавыя, расавыя, нацыянальныя, палітычныя, ролевыя і іншBożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7..

Гісторыя

Гендарныя даследаванні зарадзіліся ў галіне жаночых даследаванняў, якія займаліся тэмай жанчын, фемінізму, гендару і палітыкі Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1-22. ISBN 9781108683524.. Цяпер гэтая сфера перасякаецца з квір-даследаваннямі і мужчынскімі даследаваннямі Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1-22. ISBN 9781108683524. .

Такія пісьменніцы і мысляркі як Вірджынія Вульф і Сімона дэ Бавуар лічацца папярэдніцамі гендарных даследаванняўJudith Roof: Gender studies. W: Encyclopedia of Sex and Gender. Fedwa Malti-Douglas (red.). Detroit — New York -New Haven — - Waterville — London: Thomas Gale, 2007, s. 624. ISBN 978-0-02-865960-2..

Акадэмічная дысцыпліна

Універсітэцкія ступені ў галіне гендарных даследаванняў былі ўпершыню ўведзеныя ў ЗША ў 1970-х. Першыя даследаванні ў Еўропе былі адкрытыя ў Нямеччыне ва ўніверсітэце Ольдэнбурга і Універсітэце імя Гумбальта ў Берліне ў 1985 (гэта былі міждысцыплінарныя даследаванні)Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.. У выніку Балонскага працэсу і ўніфікацыі навучання ў Еўрапейскім саюзе гендарныя даследаванні з’явіліся ў іншых універсітэтах ЕўропыBożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7..

У 1997 у Мінску быў створаны першы ў Беларусі і адзін з першых у рэгіёне Цэнтр гендарных даследаванняў пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Заснавальніца — Алена Гапава пры падтрымцы Фонду Джона Д. і Кэтрын Т. МакартураўЦэнтр гендарных даследаванняў, старонка ЭГУ, https://be.ehu.lt/navuka/tsentryi/tsentr-gendarnyih-dasledavannyau/.

Крыніцы

Катэгорыя:Фемінізм Катэгорыя:Навука Катэгорыя:Гуманітарныя навукі Катэгорыя:Адукацыя Катэгорыя:Гендар