Бязготкава () — вёска ў Суземскім раёне Бранскай вобласці Расіі. З 1999 года не мае пастаяннага насельніцтва.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў XVII стагоддзі як уладанне Свенскага манастыра. Да 1929 года ўваходзіла ў склад Сеўскага павета: з 1861 года — у складзе Орлінскай воласці, з 1924 года — Суземскай. У сярэдзіне XX стагоддзя тут дзейнічаў калгас «Заря новой жизни». Да 1954 года населены пункт належаў да Паўловіцкага сельсавета, у 1954–2005 гадах — да Палева-Навасельскага. Найбольшая колькасць жыхароў — 660 чалавек (паводле перапісу 1926 года).
Катэгорыя:Населеныя пункты Суземскага раёна