Дайга Міерыня (, народжаная Юравіца, Jurēvica; нар. , ) — латвійскі палітычны дзеяч. Намеснік старшыні партыі «Сялянскі саюз Латвіі», якая ўваходзіць у аб’яднанне «Саюз зялёных і сялян». Старшыня Сейма Латвіі з 20 верасня 2023 года, дэпутат Сейма Латвіі з 1 лістапада 2022 года. У мінулым — старшыня думы (мэр) Царнікаўскага краю (2009—2015, 2016—2021), дэпутат думы Царнікаўскага (2001—2021) і Адажскага (з 2021) краёў.

У 1995 годзе скончыла Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт. У 2009 годзе атрымала ступень магістра ў галіне кіравання якасцю ў Рыжскім тэхнічным універсітэце.

Па выніках муніцыпальных выбараў 11 сакавіка 2001 г. абрана дэпутатам Царнікаўскай краявой думы. Пераабрана на выбарах 2005 года па спісе Народнай партыі. На выбарах 2009 года пераабрана па аб’яднаным спісе «Саюза зялёных і сялян», «Новага часу» і «Усё для Латвіі!». Абрана старшынёй думы (мэрам). Пераабрана на выбарах 2013 года па спісе «Сялянскага саюза Латвіі» і зноў абрана старшынёй думы (мэрам). У 2015 годзе адпраўлена ў адстаўку і яе пасаду заняў дэпутат ад «Латвійскага аб’яднання рэгіёнаў» Імант Красціньш. У 2016 годзе адноўлена на пасадзе. Пераабрана на выбарах 2017 года па спісе «Сялянскага саюза Латвіі» і зноў абрана старшынёй думы (мэрам). Была старшынёй Рады па развіцці Рыжскага рэгіёна планавання.

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2021 года, па якой Царнікаўская воласць уключана ў склад Адажскага краю, па выніках муніцыпальных выбараў 2021 года Міерыня абрана дэпутатам Адажскай думы.

Па выніках парламенцкіх выбараў 2022 года абрана дэпутатам Сейма Латвіі па спісе «Саюза зялёных і сялян». Была старшынёй Камісіі Сейма па дзяржаўным кіраванні і самакіраванні і членам Камісіі Сейма па ўстойлівым развіцці.

Катэгорыя:Старшыні Сейма Латвіі