Пеэтэр Тарвас (, да 1940 года — Пеэтэр-Магнус-Раман Трэўман); , Курэссаарэ — , ) — эстонскі архітэктар.

Біяграфія Вучыўся ў прыватнай школе Я. Вестэрберга ў 1923—1929 гадах, у 1929—1934 гадах — у Талінскім рэальным вучылішчы. Пасля заканчэння служыў у войску, восенню 1935 года быў дэмабілізаваны для працягу вучобы.

Вывучаў архітэктуру ў Тэхналагічным універсітэце Брно ў 1935—1940 гадах.

У 1940 годзе працаваў у аддзеле кватэрнага будаўніцтва пры Ваенным міністэрстве і ў Будаўнічым упраўленні пры Міністэрстве дарог, у 1940—1941 гадах — у Камунальным праекце, у 1942—1944 — ва ўпраўленні будаўніцтва тэхнічнага кіравання.

У 1945—1987 гадах выкладаў у Талінскім політэхнічным інстытуце і Дзяржаўным мастацкім інстытуце ЭССР, загадчык кафедры архітэктуры ў 1962—1964 гадах, прарэктар у 1961—1987 гадах. З 1965 года — прафесар.

Быў чальцом Саюза архітэктараў Эстоніі.

Атрымаў больш за 80 узнагарод за архітэктурныя работы.

Катэгорыя:Архітэктары Эстоніі