Мар’ян Станіслававіч Прыстром (нар. 15 сакавіка 1944, в. Янкоўцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі.
Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1966 годзе. З 1977 года працаваў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1999 года — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаныя метабалічным і гемадынамічным парушэнням у хворых на ішэмічную хваробу сэрца, клініцы і асаблівасцям лячэння ішэмічнай і гіпертанічнай хваробы ў герыятрычнай практыцы, а таксама праблемам прафілактыкі старэння.
Асноўныя працы Неотложные состояния: Диагностика, тактика, лечение. Справочник для врачей — Мн., 1995 (у сааўтарстве); Практическая кардиология, т. 1-2 — Мн., 1997 (у сааўтарстве).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Герантолагі Беларусі