Зёрнава () — сяло ў Суземскім раёне Бранскай вобласці Расіі.

Сяло зналодзіцца ля мяжы з Украінай і фактычна мяжуе з украінскім горадам Сярэдзіна-Буда.

Гісторыя Вёска ўпершыню згадваецца ў першай палове XVII стагоддзя (прыкладна ў 1630–1650-х гадах) як сяло Камарыцкай воласці, была дворцовым уладаннем.

У 1759 годзе тут узведзена драўляная царква Раства Хрыстова, афіцыйна згаданая з 1712 года. Царква існавала да 1930-х гадоў, але не захавалася. Паводле 3-й рэвізіі XVIII стагоддзя, у сяле пражывалі як расійскія, так і маларасійскія сяляне.

У 1894 годзе адкрылася земская школа.

У XIX–пачатку XX стагоддзя Зёрнава ўваходзіла ў Страчэўскую воласць Сеўскага павета (з 1880-х — у Алешкаўскую, з 1924 — у Суземскую воласць). У 1929 годзе перайшла ў склад Суземскага раёна.

У 1926 годзе вёска дасягнула максімальнай колькасці насельніцтва — 2500 чалавек.

У сярэдзіне XX стагоддзя дзейнічалі калгасы «Бобрынка», «Чырвоная хваля» і «1-е Красавіка». Да 2005 года Зярнова была цэнтрам сельсавета. У вёсцы працавалі сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, а таксама аддзяленне сувязі.

Да ваеннага канфлікту Расіі і Украіны ў сяле бы памежны пераход між двумі краінамі.

Катэгорыя:Населеныя пункты Суземскага раёна