Андрэй Рэмовіч Белавусаў () — расійскі дзяржаўны дзеяч, вучоны-эканаміст. Міністр абароны Расійскай Федэрацыі з 14 траўня 2024 года. Пастаянны член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі з 11 чэрвеня 2024 года. Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1-га класа (2011). Доктар эканамічных навук (2006). Заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі (2007).

Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1959 года ў Маскве.

З 21 мая 2012 года па 24 чэрвеня 2013 года — Міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.

З 24 чэрвеня 2013 года па 21 студзеня 2020 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па эканамічных пытаннях

З 21 студзеня 2020 года па 7 мая 2024 г. — Першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. З 30 красавіка па 19 мая 2020 года — выконваючы абавязкі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі ў сувязі з дыягнаставаным захворваннем COVID-19 у дзейнага старшыні Міхаіла Мішусціна.

У 2020—2024 гадах — старшыня савета дырэктараў ААТ «РЖД».

14 мая 2024 года прызначаны Міністрам абароны Расійскай ФедэрацыіПутин назначил Белоусова министром обороны.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта Расіі